Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

среда, 24 апреля 2013 г.


“ Часопіс “Вясёлка- вясёлы і займальны,
 А таксама пазнавальны.
 Гучаць у ім родныя словы
 На роднай, беларускай мове.
 Ёсць у ім песні, вершы, загадкі,
 Казкі, аповесці і маляванкі…”

Менавіта з гэтых радкоў юнай паэткі Ксеніі Панкавец, пачалася у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П.Гайдара прэзентацыя сумеснага праекта бібліятэкі і рэдакцыі часопіса “Вясёлка” пад назвай  “55 колераў Вясёлкі“. Сапраўднае шматколернае, шматграннае вясёлкавае свята, прысвечанае адзінаму  беларускамоўнаму часопісу для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, напоўненае вершамі, інсцэніроўкамі, песнямі, гімнастычнымі нумарамі  пакінула самае найлепшае ўражанне ў гасцей, удзельнікаў і арганізатарў свята… Вясёлка – гэта ўсмешка прыроды ў блакітным, чыстым пасля дажджу небе, сімвал прыгажосці на зямлі. Такімі ж прыгожымі былі выступленні дзяцей, удзельнікаў свята, сярод якіх у першую чаргу хочацца адзначыць удзельнікаў бібліятэчнага гуртка “Ліхтарык”, што працуе ў ДУА СШ №10 (кіраўнік Р.В.Грынь). Юныя знаўцы роднай мовы інсцэніравалі казкі беларускіх пісьменнікаў, спявалі частушкі,прэзентавалі свае  асабістыя вершы, загадкі, змешчаныя ў рукапісным зборніку “Промні Ліхтарыка”. Нечаканым сюрпрызам для дзяцей стала тое, што госць нашага свята – літаратурны рэдактар часопіса “Вясёлка” Святлана Богуш агучыла навіну аб тым, што ў чацвёртым нумары часопіса змешчаны вершы членаў гуртка “Ліхтарык”!  Шмат цёплых слоў прагучала на свяце ў адрас галоўнага рэдактара  часопіса, старшыні Беларускага дзіцячага фонду –Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага, а юныя чытачы дзіцячай бібліятэкі Акімаў Дзіма, Вайцяховіч Павел Бабіцкі Уладзіслаў і Бакун Іван прынялі ўдзел у невялікім хіт-парадзе герояў  яго кніг.  А якое ж свята без галоўнага персанажа часопіса – Васі Вясёлкіна? З вялікім задавальненнем прысутныя ў зале дзеці адказвалі на пытанні Вясёлкіна і атрымоўвалі салодкія прызы і сувеніры. Барысаўская паэтка, старшыня літаратурнага аб’яднання “Натхненне”, Лёля Багдановіч прачытала некалькі вершаў для дзяцей, адзін з іх прысвечаны 55-гадоваму  юбілею часопіса.Упершыню ў зале бібліятэкі паказвалі сваё майстэрства ўдзельнікі цыркавой студыі “Мечтатели”, а  сапраўдным упрыгожаннем свята з’явіліся музычныя падарункі ад Таццяны Сухамліной з песняй “Я нарисую счастье” і Вольгі Сыраежка з песняй “Мая Беларусь”. Вяселкавае свята  прадаўжае сваё шэсце па бібліятэках Барысаўшчыны, наперадзе нас чакае яшчэ шмат цікавых і яркіх мерапрыемстваў у розных колерах Вясёлкі.









1 коммент.:

Елена Библиотекарь комментирует...

Классные фотографии!!! И мероприятие удалось!!!

Отправить комментарий