Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

четверг, 27 декабря 2012 г.

Дом, дзе жывуць кнігі

четверг, декабря 27, 2012
0


Год кнігі заканчваецца. Але гэта не значыць, что мы перестанем чытаць. Кнігі робяць чалавека разумным, узбагачаюць яго ўнутраны свет і адкрываюць для кожнага наверагодныя магчымасці. Нездарма кнігу называюць сапраўдным скарбам. Пераканацца ў гэтым дазваляе Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Менавіта туды на віртуальную экскурсію і запрашаем ўсіх цікаўных.

Некаторым экспанатам музея кнігі Нацыянальная бібліятэкі 500 гадоў!

Папяровыя кнігі, да якіх мы прызвычайліся, існавалі не заўсёды. У старажытнасці, калі ні паперы, ні друкарскіх станкоў яшчэ не вынайшлі, матэрыялам для кніг слыжылі гляняныя таблічкі, кара дрэў (напрыклад, бяроста), скура жывёл.

Індыйскія кнігі – потхі – пісаліся на пальмавых лісцях.
А некаторыя кнігі напісаны на пергаменце. Пергамент – спецыяльна апрацаваная скура жывёл – бараноў, казлоў, цялят, валоў.

Даўжыня рукапісу яўрэйскіх законаў і запаведзяў – торы – большая за 24 метры!
Гэта кніга складаецца з асобных сшыткаў, змацаванных паміж сабой і ўзятых у пераплёт. Большасць сучасных такім самым чынам.

У старадаўнія часы пераплёт рабілі з дрэва, якое абцягвалі скурай, аксамітам ці шоўкам, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі ці слановай косцю.
Кнігі ў такіх “адзеннях” выжылі не менш за 10 кілаграмаў.

Старажытныя кнігі часта выглядалі як сапраўдныя творы мастацтва.
Вокладкі-футляры мусульманскіх рукапісаў зроблены са скуры жывёл і ўпрыгожаны залатым ціснёным арнаментам.

Першыя друкаваныя кнігі – інкунабулы – з’явілася ў 15 стагоддзі і друкаваліся ў асноўным па-лацінску. Іх куплялі навукоўцы, адвакаты, святары, пісьменныя заможныя людзі.

Старадрукі з Вільні, Брэста, магілёва, Нясвіжа, Полацка, Гродна, выдадзеныя на беларускіх землях у 16-18 стагоддзях.
Здзіўляюць сваімі памерамі мініяцюрныя кніжкі.

На выставе, прысвечаная казкам, можна ўбачыць рэдкія выданні беларускіх казак першай паловы 20 стагоддзя, зборнікі рускіх народных казак і казак Аляксандра Пушкіна.


0 коммент.:

Отправить комментарий