Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

четверг, 27 декабря 2012 г.

Гасцінныя сваякі Дзядулі Мароза

четверг, декабря 27, 2012
0

Бліжэйшую сваячку Дзеда Мароза ведае кожны – гэта яго ўнучка Снягурка. Яны жывуць у Белавежская пушчы, у прыгожым уераме, з радасцю сустракаюць гасцей, ладзяць для іх вясёлыя святы. А вось пра тое, што ў Беларусі жывуць яшчэ некалькі родзічаў Дзеда Мароза, вядома не ўсім. Давайце завітаем да іх. 

Зімнік Налібоцкі і яго світа

Надалёка ад горада Іўе, у Налібоцкай пушчы, пасяліўся старэйшы брат Дзеда Мароза – Зімнік Налібоцкі. Хоць сам ён свайго ўзросту ўжо не памятае, людзі сцвырджаюць, што хутка яму споўніцца 650 год. Жонка яго – вяслая і няўрымслівая бабуля Завіруха. Сядзіба іх хаваецца сярод казачнага лесу, дзе ўвесь год цвітуць пралескі. Нядзіўна, што гэта месца аблюбавалі шматлікія міфічныя героі. Баба Яга са сваім памочнікам чортам змайстравалі сабе хату, а гаспадар пушчы Лесавік зрабіў на зіму ўкрыццё ад дажджу і снегу…
Кажуць ,што ў аладосці Зімнік быў строгі і незгаворлівы. Да гэтай пары беларусы чакаюць моцнай сцюжы, калі ўбачаць, як з лесу выходзіць невысокі стары з белым, як снег, валасамі і доўгай сівой барадой.
Аднак з узростам Зімнік стаў дабрэйшы і нават пасябраваў з дзеткамі. Ён запрашае іх ў госці, наладжвае гульні і жарты, а яшчэ знаёміць са сваім лепшым сябрам – гномам. Адкуль у Налібоцкай пушчы гном, ніхто ўжо не памятае. Можа, прывёз калісьці Зімніку ліст з Паўночнага полюса ад Санта-Клаўса ды так і застаўся назаўсёды ў казачным беларускім лесе.


Гарэза Зюзя Паазёрскі
Самы старэйшы ў Марозавай сям’і – яго прадзядуля Зюзя Паазёрскі. Вобраз Зюзі ў беларускай міфалогіі адзін з самых старажытных. Яму ужо некалькі тысяч гадоў. Нашы продкі лічылі яго богам холаду і зімы. І сёння людзі часта кажуць: “Змёрз як зюзя” Міфічны бог Зюзя хадзіў з непакрытай галавой і басанож нават у люты мароз. Сагравалі яго толькі доўгая барада і шуба, якой ён малаціў па дрэвах. Тыя трашчалі – і людзі разумелі, што хутка прыцісне мароз. А бывала, пакліча Зюзя Пургу і Мяцеліцу і наладзяць яны такую кругаверць, ажно свет белым зробіцца. Ім весела, а людзям не тое, што на вуліцу не выйсці, - нават дзверы прыадчыніць страшна было!
Але аднойчы надакучыла снежнаму дзеду туліцца ў лесе пад карчамі і ён, узяўшы прыклад са сваіх праўнікаў, пабудаваў сабе сядзібу недалёка ад горада Паставы. Так і стаў Зюзем Паазёрскім. Чараўнік ён вясёлы і таварыскі, таму побач з сядзібай хутка вырасла цэлая вёсачка – Зюзева ваколіца. У ёй у невялічкіх церамочках пад саламянямі сэхамі пасяліліся стараытныя духі – таксама вялікія штукатуры-жартаўнікі. Пакуль госці Зюзі праз трое варотаў па трох мастах дабяруцца да сядзібы, ім многае прыйдзецца пераадолець: не напалохацца Хапуна, разгадаць хітрыкі Бабы Напасці, упэўніць у сваіх добрых намерах Ледавіка і Агневіка…
Затое пасля ўсіх выпрабаванняў гасцей чакаюць гарачая травяная гарбата з самавара, блінцы і пернікі, прыгатаваныя па старажытных рэцжптах. А яшчэ жарты, спаборніцтвы і, зразумела, карагод вакол ёлкі. Нягледзячы на свій шаноўны ўзрост, Зюзя выканае вясёлы танец, як  тысячы гадоў таму, басанож на снезе. А ў самы разгар свята ў госці абавязкова завітаюць Дзеда Мароза і Снягурку, бо які ж год без іх?




0 коммент.:

Отправить комментарий