Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

вторник, 20 августа 2013 г.

Сустрэцца з Чорцікам Дуронікам, Сонечным заем Юні-Юні, Нулікам і іншымі героямі твораў Уладзіміра Ліпскага пашчасціла выхаванцам прышкольнага лагера СШ №6.



Метадыст Людміла Захарэвіч пазнаёміла дзяцей з творамі Уладзіміра Ліпскага, расказала пра шматграннасць дзейнасці пісьменніка ў краіне пад назвай “Дзяцінства”. Рабяты з задавальненнем адгадвалі загадкі з часопіса "Вясёлка", знаёміліся з новым часопісам "Буся". Вялікую цікавасць у іх выклікала гучнае чытанне ўрыўкаў з твораў Уладзіміра Сцяпанавіча,  а  яшчэ дзеці спрабавалі складаць казку, як гэта робяць сапраўдныя пісьменнікі. Фотасесіяй з героямі кніжак мудрага пісьменніка завяршылася сустрэча, прысвечаная  творчасці Уладзіміра Сцяпанавіча.

0 коммент.:

Отправить комментарий