Сустрэцца з Чорцікам
Дуронікам, Сонечным заем Юні-Юні, Нулікам і іншымі героямі твораў Уладзіміра
Ліпскага пашчасціла выхаванцам прышкольнага лагера СШ №6.
Метадыст
Людміла Захарэвіч пазнаёміла дзяцей з творамі Уладзіміра Ліпскага, расказала
пра шматграннасць дзейнасці пісьменніка ў краіне пад назвай “Дзяцінства”. Рабяты
з задавальненнем адгадвалі загадкі з часопіса "Вясёлка", знаёміліся з
новым часопісам "Буся". Вялікую цікавасць у іх выклікала гучнае
чытанне ўрыўкаў з твораў Уладзіміра Сцяпанавіча, а яшчэ
дзеці спрабавалі складаць казку, як гэта робяць сапраўдныя пісьменнікі.
Фотасесіяй з героямі кніжак мудрага пісьменніка завяршылася сустрэча,
прысвечаная творчасці Уладзіміра
Сцяпанавіча.