Ў нашай
бібліятэцы праходзіў Дзень беларускай кніжкі. Выхаванцам з прышкольных лагераў
адпачынку школ №№13 і 16 было прапанавана знаёмства з кнігамі А.Масла,
У.Ліпскага, Г.Аўласенка, В.Караткевіч, а таксама з кнігамі пісьменніцы Юі
Вісландэр “Мама Му чытае” і “Мама Му
прыбірае”, перакладзенымі на беларускую мову.
Бібліятэкар-краявед Ала Смірнова
загадала дзецям цікавыя беларускамоўныя загадкі і правяла экскурсію па
літаратурна-этнагарафічнай экспазіцыі “Бабуліна спадчына”.Лялечны спектакль
"Пра вялікую морквачку і сяброўства" па казцы Вольгі Караткевіч
вельмі спадабаўся малышні.