Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

вторник, 20 августа 2013 г.


Выхаванцы прышкольнага лагеру адпачынку СШ №22 і метадыст Людміла Захарэвіч адправіліся “падарожнічаць” па Дняпру і яго прытоках разам з пісьменнікам Генадзем Аўласенка.




У яго новай кніжцы “Казкі дзядулі Дняпра” можна знайсці шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. І па гісторыі, і па геаргафіі, і па біялогіі, але ўсё ж асноўнае ў ёй – казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя яго прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць. А некалькі казак для дзяцей прынёс у сваім маленькім кошыку нават…Вожык. Пазнавальна-займальная кніга аўтара прыйшлася да спадобы юным чытачам.Дзеці з задавальненнем слухалі гучнае чытанне  з каментарыямі   казак пра чарапаху, пра мядзведзя, пра вожыка, а потым з захапленнем малявалі казкі, якія напісаў Генадзь Аўласенка. Метадыст Людмила Захарэвіч  пазнаёміла юных чытачоў з творчымі здабыткамі пісьменніка, расказала пра шматграннасць яго пісьменніцкага таленту. Спадабаўся дзецям буктрэйлер па кніжцы Г.Аўласенка “Вася Лайдачкін ў краіне шкодных звычак”, а таксама вясёлы і гарэзлівы Вятрыска з кнігі аўтара “Необычайные приключения маленького ветерка из вентилятора”.

0 коммент.:

Отправить комментарий