4 лютага споўнілася 205 год з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. З гэтай нагоды у нашай бібліятэцы адкрыта новая выстаўка “Беларускі дудар”. Наш знакаміты пісьменнік быў то сведкам, то ўдзельнікам многіх гістарычных падзей. У маленстве ён бачыў, як французскае войска перапраўлялася праз раку Бярэзіну, а ў сталыя гады спрыяў пашырэнню патрыятычнага руху.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пісаў на беларускай і польскай мовах, карыстаўся лацінскай і кірыліцай. Ён вельмі любіў сваю родную зямлю:
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пісаў на беларускай і польскай мовах, карыстаўся лацінскай і кірыліцай. Ён вельмі любіў сваю родную зямлю:
…Больш за ўсё я
бацькоўскаму краю адданы!
Тут прывольна і ўтульна
на ўлонні прыроды!
Тут і птушкі спяваюць
прыгожа заўсёды!
Тут і сонца на свет
вясялей паглядае!
І любоў гарачэй
тут ў сэрцах палае.
бацькоўскаму краю адданы!
Тут прывольна і ўтульна
на ўлонні прыроды!
Тут і птушкі спяваюць
прыгожа заўсёды!
Тут і сонца на свет
вясялей паглядае!
І любоў гарачэй
тут ў сэрцах палае.
Вяршыняй творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з’яўляецца фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”. У сваім творы ён востра паказаў нахабнасць і абмежаванасць царскіх чыноўнікаў, прывёў смехатворныя выпадкі, калі яны бессаромна нажываюцца, дасціпна высмеяў пыхлівасць і пустую ганарлівасць збяднелай шляхты.
Удзельнікі творчага аб’яднання “Падзея”, якое пачало сваю дзейнасць ў дзіцячай бібліятэцы ў мінулым годзе, вырашылі інцэніраваць урывак з гэтай камедыіі, які будзе паказаны падчас правядзення мерапрыемства да юбілею беларускага дудара ў сярэдзіне лютага.