Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

понедельник, 25 февраля 2013 г.

У Міжнародны дзень роднай мовы як заўсёды гасцінна, сустракала дарагіх гасцей галоўная дзіцячая бібліятэка нашага горада, дзе ладзілася літаратурнае свята “Жыве паміж намі дудар наш”, прысвечанае юбілею класіка беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9-х класаў ДУА “СШ № 11”, а таксама супрацоўнікі бібліятэкі.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч.
На свяце гучалі ўрыўкі з апавяданняў “Люцынка, альбо Шведы на Літве” і “Травіца брат-сястрыца” . Сапраўдным аншлагам сустрэчы стаў паказ камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”, падрыхтаваны творчым аб’яднаннем “Падзея” , якое існуе пры бібліятэке.
Высокую адзнаку літаратурнаму святу даў паважаны ў нашым горадзе чалавек, унучаты пляменнік Якуба Коласа, былы настаўнік, краявед Іван Юр’евіч Белы. У сваім выступленні ён шчыра падзякаваў арганізатараў мерапремства, яго удзельнікаў за удалае літаратурнае свята, якога, па яго прызнанню, чакаў даўно. Мерапрыемства пакінула незабыўны след ў душах прысутных і з’явілася сцвярджэннем таго, што кожнае пакаленне беларусаў бачыла і бачыць ў феноменах творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча увасабленне сваіх надзей, мараў і ідэалаў.
















1 коммент.:

Елена Библиотекарь комментирует...

Цудоўнае свята!

Отправить комментарий