Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

понедельник, 25 февраля 2013 г.

40 кніг для дзяцей

понедельник, февраля 25, 2013
0

У студзені 2013 г. вядомаму беларускаму паэту, Міколу Чарняўскаму споўнілася 70 год. З гэтым імем сустракаўся, бадай што, кожны чытач. З нагоды юбілею ў нашай бібліятэцы арганізавана выстава “Вялікі казачнік і гумарыст”, прысвечаная знакамітаму дзіцячаму паэту. Невыпадкова Мікола Чарянўскі ўзанагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Янкі Маўра – класіка беларускай дзіцячай літаратуры, а яго вершы можна знайсці ў многіх школьных падручніках па беларускай літаратуры.
Свае творы паэт друкаваў у “Вясёлцы”, калі яшчэ вучыўся ў школе, а потым працяглы час працаваў у часопісе. Ды і зараз, ён часты часты госць у рэдакцыі, з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі.
Наша выстава дапаможа нашым маленькім чытачам адкрыць цудоўны свет вершаў і казак Міколы Чарняўскага. На ёй прадстаўлены яго кнігі, вершы, якія ён друкуе ў іншых, акрамя “Вясёлкі”, часопісах. За сваё доўгае жыццё Мікола Чарняўскі напісаў для дзяцей амаль 40 кніг, таксама ён займаўся перакладамі вершаў і вершаваных казак майстроў слова Расіі, Украіны, Эстоніі, Казахстана, Малдовы, Балгарыіі і іншых дзяржаў.
Аб усім гэтым дзеці могуць даведацца, калі пазнаёмяцца з матэрыяламі нашай выставы , якая будзе працаваць да 15 лютага.

0 коммент.:

Отправить комментарий