Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

вторник, 25 февраля 2014 г.

Мама Му і Крумкач

вторник, февраля 25, 2014
0


“Вы яшчэ не знаёмы з Мамай Му?- Тады мы ідзём да вас!” – прама-акцыя Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя А.П.Гайдара

Прама-акцыя па далучэнню выхаванцаў дзіцячых садкоў горада і раёна пад назвай “Мы ідзём ў бібліятэку”, якая стартавала ў нашай бібліятэцы 6 лютага бягучага года, настолькі захапіла  саміх супрацоўнікаў дзіцячай бібліятэкі, што, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, падхапіўшы Маму Му і яе сябра Крумкача, а таксама чамадан з рэквізітам бібліятэкары зноў накіраваліся ў дзіцячы садок, дзе сустрэліся з выхаванцамі двух старэйшых груп. 
Героі кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр  Мама Му і Крумкач прадставілі будучым юным чытачам, як і заўсёды два спектаклі: “Мама Му чытае” і “Мама Му танцуе балет”. У антракце паміж спектаклямі дзеці прынялі ўдзел ў літаратурнай віктарыне, якую правяла для іх загадчык  дзіцячай бібліятэкі Ірына Цэдрык. Дзецям спектаклі спадабаліся і няхай не ўсе словы  тэкста на беларускай мове яны пакуль што зразумелі, але было відаць па іх тварыках, што іх ўразілі галоўныя героі дзеяння – Мама Му і Крумкач.  Пасля спектакля дзеці з вялікім задавальненнем перадавалі іх з рук у рукі і фатаграфаваліся, а таксама выказалі жаданне сустрэцца з новымі прыгодамі герояў кнігі Юі Вісландэр. Бібліятэкары - людзі гасцінныя і ветлівыя, таму 26 лютага яны запрасілі дзетак наведаць  нашу дзіцячую бібліятэку, дзе Мама Му з вялікім задавальненнем правядзе для іх экскурсію і раскажа  дзецям пра свае новыя захапленні: пра тое, як яна любіць рыбачыць і катацца на ровары.

0 коммент.:

Отправить комментарий