Детская библиотека

Блог Центральной детской библиотеки им А.П. Гайдара
Наш адрес: Минская область, г.Борисов, ул. Чапаева, д. 3

среда, 9 января 2013 г.

 

У час навагодніх канікулаў нашу бібліятэку наведалі выхаванцы прышкольных лагераў адпачынку гімназіі №3 і ДУА СШ №11, дзе іх чакала цудоўная сустрэча з новай кнігай беларускай казачніцы Алены Масла –“Жывыя рэчы”. Адрасавана кніга не толькі дзецям — аматарам прыгод, дзівосаў і незвычайных пераўтварэнняў.
Яе можна назваць і кнігай для сямейнага чытання, і дапаможнікам для працы з дзецьмі ў школе. Казкі мудрай пісьменніцы прысвечаны рэчам, што акружаюць нас ў паўсядзённым жыцці: старой  канапе і патэфону, будзільніку, лыжцы ды місцы, лыжам і ролікавым канькам, а таксама каромыслу з вёдрамі. Менавіта казцы “Ганарысты каромысел” і была прысвечана  наша сустрэча. 
Пасля ўважлівага праслухоўвання казкі, якую прачытала метадыст Людміла Захарэвіч, дзеткам было прапанавана  крыху паразважаць, адказаць на пытанні, выканаць розныя творчыя заданні па тэксту. Больш за ўсё дзецям спадабалася маляваць каромысел і яго сяброў з казкі, лепшыя мастакі былі адзначаны сувенірамі.
Да ўвагі школьнікаў была прапанавана таксама невялікая слайд-прэзентацыя па творчасці пісьменніцы, а таксама слайд-прэзентацыя з выявамі розных відаў каромысел, што вельмі дапамагло ім зрабіць малюнкі. Увогуле, кніга А.Масла дапоўненая творчымі заданнямі, гульнямі, разважаннямі, якія распрацавала Ірына Буторына, метадыст вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, дапаможа бацькам і педагогам весела і захапляльна бавіць час з дзецьмі.


1 коммент.:

Unknown комментирует...

Вельмі спадабаўся малюнак дзяўчынкі, на якім каромысел нарэшце стаў на ролікі. Асабліва ўдзячна хлопчыку, які намаляваў каромысел на плячах мужчынскіх, а не жаночых. Расце сапраўдны мужчына. Людміле Браніславаўне - дзякуй за цікавае мерапрыемства!

Отправить комментарий